Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

19 лютага ў  школе распачаўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Усе мерапрыемствы накіраваны на раскрыццё прыгажосці беларускага слова, багацця і разнастайнасці моўных сродкаў, выхаванне жадання карыстацца беларускай мовай.

20 лютага бала праведзена гульня “Мая родная мова” сярод вучняў 5-6 класаў. Дзякуючы мерапрыемству, вучні замацавалі і пашырылі веды аб беларускіх народных прыказках, гульнях, святах, песнях, узбагацілі свой слоўнікавы запас.

З планам мерапрыемстваў можна пазнаёміцца ў раздзеле «Мероприятия и акции 2023/2024″/ «Тыдзень беларускай мовы і літаратуры».

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *